Ватыканскія жандармы. Ілюстрацыйнае фота Ватыканскія жандармы. Ілюстрацыйнае фота 

Папа павіншаваў ватыканскіх праваахоўнікаў з патранальным святам

Святы Айцец падзякаваў корпусу Ватыканскай жандармерыі за працу па ахове парадку і заклікаў з радасцю несці службу. Адмысловую тэлеграму Францішак скіраваў на імя Даменіка Джані.

Нагодай для кароткага паслання стаў літургічны ўспамін св. Арханёла Міхала, які ў Касцёле адзначаўся 29 верасня. Гэта патранальнае свята Ватыканскай жандармерыі.

“Хачу выказаць кожнаму жандару падзяку за шчодрасць і кампетэнтнасць, з якімі яны штодня выконваюць сваю каштоўную працу ў духу служэння і паслухмянасці”, - напісаў Папа да каменданта. На яго думку, дзейнасць на карысць служэння Наступніка св. Пятра, ахова бяспекі і грамадскага парадку спалучаюцца ў салдат і афіцэраў з атмасферай згоды, братэрства і спакою.

“Заклікаю членаў заслужанага падраздзялення з радасцю працягваць сваю руплівую дзейнасць”, - напісаў Папа і пажадаў праваахоўнікам абароны Дзевы Марыі і св. Міхаіла Арханёла.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 кастрычніка 2019, 12:39