Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Папа дапоўніў Камісію па рэдагаванні Выніковага дакумента Сінода

15 кастрычніка 2019 г. Папа прызначыў яшчэ чатырох членаў Камісіі па рэдагаванні Выніковага дакумента Спецыяльнай Асамблеі Сінода Біскупаў па Панамазонскім рэгіёне.

Членамі сінадальнай структуры сталі: італьянскі салезіянін, кс. Раcана Сала; аўстрыйскі кардынал Крыстаф Шонборн, арцыбіскуп Венскі; парагвайскі арцыбіскуп Эдмунда Валенсуэла, пастыр дыяцэзіі Асунсьён; біскуп Марчэла Санчэс Саронда, канцлер Папскай акадэміі навук і Папскай акадэміі сацыяльных навук.

7 кастрычніка 2019 г. удзельнікі Сінода Біскупаў ужо выбралі ў склад Камісіі: біскупа Марыё Антоніа Да Сілву, пастыра дыяцэзіі Рораіма ў Бразіліі; арцыбіскупа Гектара Міхеля Кабрэёса Відартэ, пастыра дыяцэзіі Трухільё і старшыню Канферэнцыі Біскупаў Перу; біскупа Нэльсана Хаіра Кардона Рамірэса, пастыра дыяцэзіі Сан-Хасэ-Дэль-Гуавіярэ ў Калумбіі; і арцыбіскупа Сэрхіа Альфрэда Гуалбэрці Каландрына, пастыра дыяцэзіі Санта-Круз-Дэ-Ла-Сьера ў Балівіі.

Членамі Камісіі па рэдагаванні Выніковага дакумента з’яўляюцца таксама Генеральны рэлятар Сінода Біскупаў, кардынал Клаўдыё Хумэс; Генеральны сакратар, кардынал Ларэнца Балдзісэры; Генеральны про-сакратар, біскуп Марыё Грэк; два Спецыяльныя сакратары: кардынал Майкл Чэрны і мансеньёр Давід Марцінэс-Дэ-Агуірэ-Гвінэа.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 кастрычніка 2019, 14:37