Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік: карыстацца дапамогай Анёлаў Ахоўнікаў

Францішак пажадаў вернікам карыстацца падтрымкай святых Анёлаў Ахоўнікаў. Адмысловы зварот ён скіраваў падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 2 кастрычніка 2019 г. у Ватыкане.

“Сёння мы адзначаем успамін святых Анёлаў Ахоўнікаў. Няхай іх прысутнасць умацоўвае ў вас упэўненасць у тым, што Бог суправаджае на жыццёвым шляху кожнага. Няхай падтрымліваюць вас у абвяшчэнні Евангелля Хрыста і жыцці ім на карысць свету, абноўленага Божай любоўю”, - пажадаў Францішак.

Успамін святых Анёлаў Ахоўнікаў быў унесены ў літургічны каляндар Касцёла ў 1670 г. папам Кліментам Х. Ён адзначаецца 2 кастрычніка.

Навіна ў фармаце аўдыё
02 кастрычніка 2019, 12:23