Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак заклікаў маліцца аб місіянерскай “вясне” ў Касцёле

Папа заклікаў маліцца аб абуджэнні місіянерскай дзейнасці ў Касцёле. 1 кастрычніка 2019 г. у інтэрнэце з’явіўся відэа-ролік, у якім ён абвясціў і патлумачыў сваю малітоўную інтэнцыю на гэты месяц.

“Cёння місіянерская дзейнасць Касцёла патрабуе новага імпульсу, каб адказаць на выклік абвяшчэння Езуса, памерлага і ўваскрослага”, - перакананы Пантыфік.

Святы Айцец падкрэсліў, што неабходна “дасягнуць перыферый гуманітарнага, культурнага і рэлігійнага асяроддзя, дзе Евангелле працягвае заставацца чужым”. “У гэтым сэнс таго, што мы называем missio ad gentes”, - дадаў ён.

Францішак заклікаў памятаць, што “сэрцам місіі Касцёла ёсць малітва”. “На працягу гэтага Надзвычайнага місійнага месяца будзем маліцца, каб подых Святога Духа нарадзіў новую місіянерскую “вясну” ў Касцёле”, - агучыў ён сваю малітоўную інтэнцыю.

Відэа-ролік з інтэнцыяй Папы
Навіна ў фармаце аўдыё
01 кастрычніка 2019, 12:57