“Cёння місіянерская дзейнасць Касцёла патрабуе новага імпульсу, каб адказаць на выклік абвяшчэння Езуса, памерлага і ўваскрослага”, - перакананы Пантыфік.
Святы Айцец падкрэсліў, што неабходна “дасягнуць перыферый гуманітарнага, культурнага і рэлігійнага асяроддзя, дзе Евангелле працягвае заставацца чужым”. “У гэтым сэнс таго, што мы называем missio ad gentes”, - дадаў ён.
Францішак заклікаў памятаць, што “сэрцам місіі Касцёла ёсць малітва”. “На працягу гэтага Надзвычайнага місійнага месяца будзем маліцца, каб подых Святога Духа нарадзіў новую місіянерскую “вясну” ў Касцёле”, - агучыў ён сваю малітоўную інтэнцыю.