Пошук

Св. Ян Павел ІІ Св. Ян Павел ІІ 

Францішак пра гадавіну абрання Яна Паўла ІІ

Заклік св. Яна Паўла ІІ, адкрыць сэрцы Пану, заўсёды актуальны, падкрэсліў Францішак, вітаючы пілігрымаў 16 кастрычніка 2019 г., падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра.

“Дарагія браты і сёстры, сёння мы ўзгадваем абранне кардынала Караля Вайтылы на Пасад св. Пятра. Падзякуем Пану за ўсё добрае, што было зроблена ў Касцёле, свеце і людскіх сэрцах праз словы Яна Паўла ІІ, яго чыны і святасць. Будзем памятаць, што яго заклік, адкрыць сэрцы Пану, заўсёды актуальны. Праз яго заступніцтва прашу аб шчодрых дарах Святога Духа для ўсіх вас, вашых сем’яў, супольнасцей і ўсяго Касцёла”, - сказаў Папа.

Кардынал Караль Вайтыла быў выбраны на Пасад св. Пятра 16 кастрычніка 1978 г. Яго пантыфікат, які пачаўся са слоў: “Не бойцеся! Адкрыйце, расчыніце насцеж дзверы Хрысту!”, доўжыўся 27 гадоў. Урачыстая кананізацыя Яна Паўла ІІ адбылася ў Рыме 27 красавіка 2014 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 кастрычніка 2019, 11:59