Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Францішак да капуцынаў: не будзьце калекцыянерамі крыўды

“Радасць – гэта ваша сіла”, - падкрэсліў Пантыфік падчас аўдыенцыі для капуцынаў з італьянскага рэгіёна Марке. Сустрэча адбылася 10 кастрычніка 2019 г. у Ватыкане. У ёй прынялі ўдзел 73 манахі.

Падчас аўдыенцыі духоўныя паслядоўнікі св. Францішка мелі магчымасць задаць пытанні Святому Айцу, на якія ён адказваў з прастатой і бацькоўскімі настаўленнямі.

Папа заклікаў сваіх гасцей абвяшчаць Езуса Хрыста ўласным жыццём, не думаючы пра сябе, даючы сведчанне пакоры і беднасці. Важна не забываць, што “д’ябал уваходзіць праз кішэні”, праз адсутнасць паслядоўнасці паміж ладам жыцця і абяцаннем беднасці, якое складаюць манахі.

Папа падчас сустрэчы з італьянскімі капуцынамі
Папа падчас сустрэчы з італьянскімі капуцынамі

Францішак звярнуў увагу на разбуральныя наступствы пранікнення свецкасці ў Касцёл. Ён нагадаў, што Езус маліўся, каб Айцец аддаліў Яго не ад свету, а менавіта ад духа гэтага свету, які “знішчае ўсё і распаўсюджвае фальш”. З іншага боку, Папа нагадаў пра шкоднасць клерыкалізму, адчування сябе не пастырамі, а князямі.

Святы Айцец заклікаў францішканаў не паддавацца “манаскай роспачы”, звязанай з адчуваннем сябе няшчасным. У такіх выпадках існуе рызыка ператварэння манаха ў “калекцыянера крыўды”, якому ўласціва пастаяннае нараканне і пачуццё ахвяры. Францішак нагадаў прыклад св. Маці Тэрэзы з Калькуты, якая раіла сваім паплечніцам пазбягаць спакусы адчування сябе аб’ектам несправядлівасці.

Навіна ў фармаце аўдыё
11 кастрычніка 2019, 12:14