Пошук

Францішак і Даменіка Джані. Ілюстрацыйнае фота Францішак і Даменіка Джані. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак наведаў адстаўнога камандзіра Ватыканскай жандармерыі

15 кастрычніка 2019 г. увечары, пасля заканчэння сесіі Сінода па Амазоніі, Папа зайшоў у госці да былога камандзіра Ватыканскай жандармерыі Даменіка Джані. Яго кватэра размешчана ў межах Ватыкана.

Францішак яшчэ раз падзякаваў афіцэру за дваццаць гадоў ахвярнай службы, якая праходзіла падчас трох пантыфікатаў. Віталі Папу таксама жонка і дачка Джані; яго сын знаходзіцца на вучобе ў ЗША.

14 кастрычніка 2019 г. Пантыфік прыняў адстаўку камандзіра жандармерыі. Джані папрасіў аб ёй, узяўшы на сябе асабістую адказнасць за ўцечку свайго канфідэнцыйнага распараджэння, што нанесла рэпутацыйную шкоду некалькім супрацоўнікам Святога Пасаду.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 кастрычніка 2019, 14:04