Пошук

Vatican News
Падчас запісу відэапаслання. Ілюстрацыйнае фота Падчас запісу відэапаслання. Ілюстрацыйнае фота 

Відэапасланне Францішка жыхарам Маўрыкія

Напярэдадні Апостальскага візіту ў краіны Паўднёва-Усходняй Афрыкі Папа звярнуўся з відэапасланнем да жыхароў Маўрыкія, астраўной дзяржавы, якую Святы Айцец наведае ў панядзелак 9 верасня 2019 г.

“Набліжаецца апостальскае падарожжа, якое прывядзе мяне і на ваш выдатны востраў. Ужо адсюль, з Рыма, я вітаю вас з гарачай любоўю і кажу вялікі дзякуй, бо ведаю, што вы доўгі час рыхтуецеся да гэтай сустрэчы”, - распачаў Францішак свой зварот.

Ён прызнаўся, што “будзе рады абвяшчаць Евангелле народу, які сфарміраваўся дзякуючы сустрэчы розных этнічных груп, і таму багаты разнастайнымі культурнымі і рэлігійнымі традыцыямі”.

“З самага пачатку Каталіцкі Касцёл быў пасланы да ўсіх народаў і прамаўляў на ўсіх мовах свету. Але мова Евангелля, і вы ведаеце пра гэта, – гэта любоў. Няхай Пан праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі дазволіць мне абвяшчаць вам Евангелле сілай Духа Святога, каб вы ўсе ўсвядомілі і прынялі яго”, - звярнуўся Папа да маўрыкійцаў.

Маўрыкій стане другой з трох краін, якія наведае Францішак падчас свайго афрыканскага Апостальскага падарожжа. Падчас тыднёвай пілігрымкі, якая пачнецца 4 верасня 2019 г., ён таксама пабывае ў Мазамбіку і на Мадагаскары.

Навіна ў фармаце аўдыё
03 верасня 2019, 11:12