Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец падтрымаў мірныя перамовы ў Камеруне

Папа выступіў у падтрымку мірных перамоў у Камеруне. Адмысловы зварот ён зрабіў 29 верасня 2019 г. падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

“Заўтра, 30 верасня, у Камеруне распачнецца сустрэча, прысвечаная нацыянальнаму дыялогу, з мэтай пошуку вырашэння складанага крызісу, ад якога краіна пакутуе на працягу ўжо многіх гадоў. Адчуваючы сябе блізкім да пакут і спадзяванняў дарагога камерунскага народу, заклікаю ўсіх маліцца, каб гэтыя дыялог мог стаць плённым і прывесці да рашэнняў, якія прынясуць справядлівы і трывалы мір, дзеля дабра ўсіх. Няхай Марыя, Каралева супакою, заступаецца за нас”, - сказаў Пантыфік.

Крызіс у Камеруне абвастрыўся пасля таго як у верасні 2017 г. сепаратысты на англамоўных тэрыторыях Паўночна-заходняга і Паўднёва-заходняга рэгіёнаў абвесцілі незалежнасць і пачалі барацьбу супраць ураду. У выніку канфлікту краіна апынулася на мяжы гуманітарнай катастрофы.

Заклік Святога Айца аб міры ў Камеруне
Навіна ў фармаце аўдыё
29 верасня 2019, 15:33