Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец прывітаў абмен палоннымі паміж Расіяй і Украінай

Папа прывітаў абмен палоннымі паміж Расіяй і Украінай. Адмысловы заклік ён скіраваў падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 15 верасня 2019 г. прайшла ў Ватыкане.

“На мінулым тыдні адбыўся доўгачаканы абмен палоннымі паміж Расійскай Федэрацыяй і Украінай. Я рады за вызваленых людзей, якія змаглі зноў абняць сваіх блізкіх, і працягваю маліцца аб хутчэйшым завяршэнні канфлікту і трывалым міры ва ўсходняй Украіне”, - сказаў Папа.

Абмен палоннымі паміж Расійскай Федэрацыяй і Украінай адбыўся 7 верасня 2019 г. У яго выніку на свабодзе апынуліся 35 грамадзян Расіі і 35 грамадзян Украіны.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 верасня 2019, 12:56