Пошук

Папа падчас малітвы "Анёл Панскі" Папа падчас малітвы "Анёл Панскі"  

Святы Айцец: пакора і шчодрасць - аснова хрысціянскага жыцця

Сваё разважанне перад малітвай “Анёл Панскі” 1 верасня 2019 г., Папа прысвяціў пакоры і шчодрай самаадданасці ў жыцці хрысціяніна. З-за няспраўнасці ватыканскага ліфта малітва пачалася з 8-хвілінным спазненем.

Мойсік Ян – Ватыкан

Евангелле сённяшняй нядзелі (пар. Лк 14, 7-14) распавядае пра удзел Езуса ў гасціне, якая адбылася ў доме аднаго з кіраўнікоў фарысеяў. Хрыстус глядзеў як госці бягуць і спяшаюць, каб заняць першыя месцы. Гэта даволі распаўсюджаныя паводзіны нават у нашы дні, і не толькі тады, калі нас запрашаюць на абед: мы шукаем першае месца, каб пацвердзіць нашу перавагу над іншымі. У рэчаіснасці гэтая гонка за першымі месцамі шкодзіць супольнасці, як грамадзянскай, так і касцёльнай, таму што разбурае братэрства. Мы ўсе ведаем гэтых людзей, якія заўсёды хочуць заняць першае месца. Яны шкодзяць братэрству. Адносна гэтай падзеі Езус распавядае дзве кароткія прыпавесці.

Першая прыпавесць скіравана да таго, хто запрошаны на банкет і заклікае яго не сядаць на першае месца, “таму, каб не аказалася,- кажа Езус, - што нехта з пакліканых ім больш ганаровы за цябе, і каб той, хто запрасіў і яго, і цябе, не падышоў і не сказаў табе: калі ласка, вярніцеся назад, “Саступі яму месца”. Які сорам. І тады з сорамам павінен будзеш заняць апошняе месца” (Лк 14, 8-9). Затое Езус навучае мець адваротнае стаўленне: “Але калі запросяць цябе, прыйдзі і сядай на апошняе месца, каб той, хто цябе запрасіў, падышоў да цябе і сказаў: “Дружа, перасядзь вышэй”. (Лк 14,10). Такім чынам, мы не павінны шукаць ўвагі і прызнання іншых, але дазволіць, каб іншыя указалі нам гэтае месца. Езус заўсёды паказвае нам шлях пакоры, мы павінны навучыцца шляху пакоры,таму што яна сапраўдная і дазваляе нам мець таксама сапраўдныя адносіны.

У другой прыпавесці Езус звяртаецца да таго, хто запрашае, і, спасылаючыся на спосаб выбару гасцей на свята, кажа яму: “Але калі наладжваеш гасціну, кліч убогіх, калек, кульгавых, сляпых, і будзеш шчаслівы, што яны не маюць як адплаціць табе” (Лк 14,13-14). Таксама і тут Езус ідзе поўнасцю супраць плыні, выяўляючы, як заўсёды логіку Бога - Айца. Ён таксама дадае ключ да інтэрпрэтацыі сваёй прамовы: І ў чым ключ? Менавіта абяцанне: калі ты так зробіш, “ адплаціцца табе ў дзень уваскрашэння справядлівых” (Лк 14,14). Гэта азначае, што тыя, хто паводзяць сябе такім чынам, атрымаюць боскую ўзнагароду, значна вышэйшую за чалавечую ўзнагароду. Я зраблю гэтую паслугу, чакаючы, калі ты зробіш мне іншую: не, гэта не па-хрысціянску. Хрысціянская шчодрасць заўсёды сціплая.Сціплая шчодрасць хрысціянская. Чалавечая ўзнагарода, як правіла, часта скажае адносіны, робіць іх камерцыйнымі, уносячы асабісты інтарэс у адносіны, якія павінны быць шчодрымі і бескарыслівымі. Затое Езус запрашае да самаадданай шчодрасці: адкрыць сябе на шлях да значна большай радасці і быць удзельнікамі любові самога Бога, які нас чакае, усіх нас чакае ў нябесным банкеце.

Няхай Панна Марыя, “сціплая і найвышэйшая ”, дапамагае нам пазнаваць сябе такімі, якімі мы з’яўляемся, гэта значыць, маленькімі; і радавацца ў адданасці сябе без узнагароды.

Завяршаючы сваю нядзельную сустрэчу з вернікамі, Папа прывітаў, асаблівым чынам украінскіх пілігрымаў, якія прыбылі ў Вечны Горад з нагоды Сіноду Біскупаў Грэка-каталіцкай царквы, а таксама папрасіў у вернікаў малітваў за сваё апостальскае падарожжа, якое ён здзейсніць з 4 па 10 верасня ў Мазамбік, Мадагаскар і Маўрыкія.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 верасня 2019, 13:27