Cerca

Vatican News
Падчас св. Імшы на дыяцэзіяльным полі Соамандракізай у Антананарыву Падчас св. Імшы на дыяцэзіяльным полі Соамандракізай у Антананарыву 

Святы Айцец удзячны Мадагаскару за цёплы прыём

Перад малітвай “Анёл Панскі” 8 верасня 2019 г. Папа падзякаваў за цёплы прыём на Мадагаскары. Гэта адбылося напрыканцы св. Імшы, якую ён узначаліў на дыяцэзіяльным полі Соамандракізай у Антананарыву.

“Ад усёй душы дзякую арцыбіскупу Разанаколона за словы, адрасаваныя мне, і разам з ім, іншым прысутным біскупам, святарам, кансэкраваным асобам, сужонкам з іх сем’ямі, катэхетам і ўсім вернікам. З гэтай нагоды я хацеў бы выказаць глыбокую падзяку Прэзідэнту Рэспублікі і ўсім органам улады краіны за цёплы прыём, а таксама ўсім, хто розным чынам садзейнічаў поспеху майго візіту. Няхай Пан узнагародзіць вас і благаславіць увесь ваш народ праз заступніцтва благаслаўлёнага Рафаэля Луі Рафірынга, рэліквіі якога знаходзяцца тут на алтары, і благаслаўлёнай Вікторыі Расааманарыву”, - сказаў Папа.

Ён заклікаў узнесці малітву да Найсвяцейшай Панны, якую назваў “ранішняй зоркай збаўлення для чалавецтва”, у дзень, калі Касцёл узгадвае яе Нараджэнне. “Няхай Беззаганная Дзева Марыя, якую вы любіце і шануеце як сваю Маці і заступніцу, заўсёды суправаджае шлях Мадагаскара ў міры і надзеі”, - пажадаў Францішак.

08 верасня 2019, 12:11