Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа абвясціў імёны новых кардыналаў

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” 1 верасня 2019 г. Папа абвясціў імёны новых кардыналаў, якім 5 кастрычніка 2019 г., падчас кансісторыя, уручыць сімвалы іх годнасці.

“Дарагія браты і сёстры, 5 кастрычніка я правяду кансісторый з нагоды ўвядзення 10 новых кардыналаў. Іх паходжанне выражае місіянерскае пакліканне Касцёла, які ніколі не перастае абвяшчаць міласэрную любоў Бога да ўсіх людзей на зямлі”, - сказаў Папа.

Сярод новых кардыналаў-выбаршчыкаў: старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, арцыбіскуп Мігель Анхель Аюса Гішот; Бібліятэкар і Архівіст Святога Рымскага Касцёла, арцыбіскуп Жазэ Таленціна Мэндонса; арцыбіскуп Джакарты ў Інданэзіі Ігнацыус Сугарыё Гарджоатмоджо; арцыбіскуп кубінскай Гаваны Хуан де-ла-Карыдад Гарсія Радрыгес; арцыбіскуп кангалезскай Кіншасы Фрыдалін Амбонга Бесунгу; арцыбіскуп Люксембурга Жан-Клод Олерыш; біскуп гватэмальскага Уэўэтэнанго Альвара Рамасіні Імэры; арцыбіскуп італьянскай Балонні Матэа Дзупі; арцыбіскуп мараканскага Рабата Крыстабаль Лопэс Рамэра; падсакратар Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, езуіт, кс. Майкл Чэрны.

У Калегію кардыналаў, апрача дзесяці кардыналаў-выбаршчыкаў, увойдуць тры іерархі, якім за 80 – гэта: былы Апостальскі нунцый у Егіпце, арцыбіскуп Майкл Фіцджэральд; арцыбіскуп-эмерыт літоўскага Каўнаса Сігітас Тамкявічус і іерарх з Анголы, біскуп-эмерыт Бэнгэлы Эўджэніа Даль Корса.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 верасня 2019, 14:16