Папа падчас малітвы "Анёл Панскі" Папа падчас малітвы "Анёл Панскі"  

Папа перад “Анёл Панскі”: адчуць патрэбу ў Божым прабачэнні

Бог знішчае зло, абнаўляе нас знутры і такім чынам адраджае ў нас радасць, падкрэсліў Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 15 верасня 2019 г. прайшла ў Ватыкане.

Прапануем вашай увазе поўны тэкст медытацыі Святога Айца:
Ян Мойсік

“Сённяшняе Евангелле (Лк 15,1-32) пачынаецца з таго, што некаторыя крытыкавалі Езуса, бо бачылі Яго ў атачэнні мытнікаў і грэшнікаў, кажучы з пагардай: “Ён прымае грэшнікаў і есць з імі” (Лк 15,2). Гэтыя словы, на самой справе, з’яўляюцца цудоўным аб’яўленнем. Езус прымае грэшнікаў і есць з імі. Так адбываецца і з намі, на кожнай св.Імшы, у кожным Касцёле: Езус рады вітаць нас за сваім сталом,за якім аддае сябе самога за нас. Гэта словы, якія мы маглі б напісаць на дзвярах нашых касцёлаў: “Тут Езус прымае грэшнікаў і запрашае іх да свайго стала”. І Пан, адказваючы тым, хто Яго крытыкаваў, расказвае тры цудоўныя прыпавесці, якія дэманструюць Яго клопат пра тых, хто адчувае сябе далёкім ад Яго.

У першай прыпавесці Ён кажа: “Хто з вас, маючы сто авечак і згубіўшы адну з іх, не пакіне дзевяноста дзевяці ў пустыні і не пойдзе па згубленую, пакуль не знойдзе яе?” (Лк 15, 4). Хто з вас? Разумны чалавек гэтага не ўчыніць: ён двойчы падлічыць і ахвяруе адной, каб захаваць дзевяноста дзевяць. Аднак Бог не апускае рукі, у Яго сэрцы знаходзішся менавіта ты, які яшчэ не ведаеш прыгажосці Яго любові; ты, які яшчэ не паставіў Езуса ў цэнтр свайго жыцця; ты, які не можаш пераадолець свой грэх. Ты магчыма з-за дрэнных рэчаў, якія здарыліся ў тваім жыцці, не верыш у любоў.

У другой прыпавесці ты з’яўляешся маленькай манетай, якую Пан не пагаджаецца згубіць і нястомна шукае: Ён хоча сказаць, што ты з’яўляешся каштоўным у Яго вачах, ты выключны. Ніхто не можа замяніць цябе ў сэрцы Бога. Ты маеш месца і ніхто не зможа цябе замяніць; і ніхто не можа замяніць мяне ў сэрцы Божым.

У трэцяй прыпавесці мы бачым бацьку, які чакае вяртання блуднага сына: Бог чакае нас, не стамляецца, не губляе надзеі, бо мы, кожны з нас, з’яўляецца тым сынам, які быў паўторна прыняты, той адшуканай манетай, той адшуканай авечкай, якую гаспадар узяў на плечы. Пан кожны дзень чакае, калі мы пераканаемся ў Яго любові. А ты кажаш: “Але я зрабіў шмат зла”. Не бойся: Бог любіць цябе і ведае, што толькі Яго любоў можа змяніць тваё жыццё.

Але гэтая бязмежная любоў Бога да нас грэшнікаў, якая з’яўляецца сутнасцю Евангелля, можа быць непрынята. Так робіць старэйшы сын з прыпавесці. Ён не разумее ў гэты момант любові Бога. Для яго ёсць гаспадар, а не бацька. Мы таксама маем такую рызыку: верыць у такога бога, які больш строгі, чым міласэрнага, які перамагае зло сілай, а не прабачэннем. Не, Бог збаўляе любоўю, а не сілай; прануючы сябе, а не навязваючы. Але старэйшы сын, які не прымае міласэрнасці бацькі, робіць яшчэ большую памылку: ён лічыць сябе справядлівым і судзіць усё праз прызму сваёй справядлівасці. Таму ён абураецца на брата і папракае бацьку: “Калі вярнуўся гэты сын твой... ты зарэзаў для яго адкормленае цяля” (Лк 15, 30). Гэты сын твой: не называе яго сваім братам, але тваім сынам. Таксама і мы памыляемся, калі лічым сябе справядлівымі, калі думаем, што дрэннымі з’яляюцца іншыя. Не трэба верыць, што мы добрыя, бо самі, без дапамогі добрага Бога, не здолеем перамагчы зло.

Як перамагчы зло? Прымаючы прабачэнне Бога і прабачэнне братоў. Гэта адбываецца кожны раз, калі прыступаем да споведзі: там мы атрымліваем любоў Айца, які перамагае наш грэх: ён знікае, Бог забываецца на яго. Бог, калі прабачае, губляе памяць, забывае нашыя грахі. Бог так добрs з намі! Не так, як мы, калі пасля таго, як сказалі “нічога не сталася”, пры першай жа магчымасці ўспамінаем пра спазнаныя крыўды. Не! Бог знішчае зло, абнаўляе нас знутры і такім чынам адраджае ў нас радасць, не смутак, не цемру ў сэрцы, не падазрэнне, а радасць. Адважней, з Богам ніякі грэх не мае апошняга слова. Няхай Панна Марыя, якая вырашае жыццёвыя цяжкасці, вызваліць нас ад думкі пра тое, што мы з’яўляемся праведнымі і дазволіць нам адчуць патрэбу ў тым, каб пайсці да Пана, які чакае нас, каб прабачыць.

Пасля марыйнай малітвы Францішак прывітаў групы вернікаў, сабраных на плошчы св. Пятра, і ўдзяліў благаслаўленне.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 верасня 2019, 13:01