Пошук

Vatican News
Ватыканскія жандары. Ілюстрацыйнае фота Ватыканскія жандары. Ілюстрацыйнае фота 

Папа да Ватыканскіх жандараў: працуйце для людзей

Працаваць на карысць чалавечай годнасці, заклікаў Папа ватыканскіх жандараў. 28 верасня 2019 г. ён узначаліў св. Імшу ў Ватыканскіх садах з іх удзелам.

Нагодай стаў літургічны ўспамін св. Арханёла Міхала, які ў Касцёле адзначаецца 29 верасня. Гэта патранальнае свята Ватыканскай жандармерыі.

Падчас гаміліі Пантыфік пракаментаваў евангельскі ўрывак пра безыменнага багацея і жабрака Лазара. Ён заўважыў, што імя апошняга згадваецца ў кароткім тэксце аж пяць разоў, а імя багатага – ні разу, бо будучы заклапочаным толькі ўласным дабрабытам і забавамі ён не здолеў здабыць сабе імя перад Богам.

Пантыфік заклікаў ватыканскіх жандараў дапамагаць людзям, з якімі штодзённа сустракаюцца па доўгу службы, каб праз рознага роду злоўжыванні, не нішчылі свайго імя перад Богам. Адным з абавязкаў жандармерыі з’яўляецца падтрыманне “дысцыпліны ў Дзяржаве Ватыкан, каб кожны яе жыхар меў імя”, - заўважыў Францішак. “Працягвайце працаваць на карысць чалавечай годнасці”, - заклікаў Святы Айцец.

Навіна ў фармаце аўдыё
30 верасня 2019, 09:19