Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа: чыгунка павінна быць прывабнай, экалагічнай і салідарнай

Чыгунка – гэта фундаментальны сродак транспарту і злучэння, але таксама падтрымка і стымул для эканамічнага і сацыяльнага развіцця, перакананы Францішак.

16 верасня 2019 г. Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане кіраўніцтва і супрацоўнікаў Італьянскай дзяржаўнай чыгункі (Gruppo Ferrovie dello Stato Italiane). Папа пажадаў, каб чыгуначнікі мелі годныя ўмовы працы і сацыяльныя гарантыі, а іх дзейнасць характарызавалася павагай да навакольнага асяроддзя.

Францішак перакананы, што глабалізацыя “ставіць нас перад тэрміновай патрэбай працаваць і думаць разам”. У гэтым кантэксце важна быць не “астравамі”, але “вузламі”, сказаў ён, карыстаючыся чыгуначнай тэрміналогіяй.

“Мы з’яўляемся “вузламі”, кожны па-свойму і згодна са сваёй пазіцыяй. Вузел злучае, дазваляе перайсці з аднаго шляху на іншы, з адной каляіны на іншую. Хто жыве як вузел, думае не толькі пра сябе, але памнажае адносіны і супольныя праекты, ведаючы, што дабро асобных людзей і супольнасцей, на кожным узроўні, праходзіць праз дабро ўсіх, такім чынам, праз дабро кожнага з іншых”, - заўважыў Пантыфік.

Святы Айцец пажадаў, каб чыгунка станавілася ўсё больш і больш прывабнай, дзякуючы клопату пра людзей і эканамічнасці, каб была ўстойлівай з экалагічнага пункту гледжання, а таксама ўважлівай да сем’яў, пажылых людзей, інвалідаў і бедных. Яна павінна на падабеднства венаў, якія нясуць кроў па арганізме, таксама дасягаць самых аддаленых куткоў краіны і несці туды жыццё, падкрэсліў Францішак.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 верасня 2019, 13:06