Пошук

1569752834175.JPG

Папа благаславіў скульптуру мігрантаў на плошчы св. Пятра

Папа благаславіў скульптуру мігрантаў, якая была ўстаноўлена на плошчы св. Пятра. Падзея адбылася з нагоды 105-га Сусветнага дня мігранта і бежанца, які адзначаецца 29 верасня 2019 г.

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” Францішак заўважыў, што тэмай скульптурная кампазіцыі з’яўляюцца словы з Паслання да Габрэяў: “Не забывайцеся таксама пра гасціннасць, бо праз яе некаторыя, не ведаючы, гасцінна прынялі анёлаў” (13,2).

“Гэта скульптура, з бронзы і гліны, прадстаўляе групу мігрантаў розных культур і гістарычных перыядаў. Я пажадаў, каб гэты мастацкі твор стаяў тут, на плошчы св. Пятра, і нагадваў усім пра евангельскі абавязак гасціннасці”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Помнік быў зроблены канадскім мастаком і скульптарам Цімаці Шмальцам. Праца над яго стварэннем працягвалася з 2017 г.

Рэпартаж з адкрыцця скульптурнай кампазіцыі
Навіна ў фармаце аўдыё

 

29 верасня 2019, 15:28