Пошук

Vatican News
Францішак з прыёрам Супольнасці ў Бозэ Энца Б'янкі. Ілюстрацыйнае фота Францішак з прыёрам Супольнасці ў Бозэ Энца Б'янкі. Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік прывітаў удзельнікаў кангрэсу праваслаўнай духоўнасці

Францішак накіраваў прывітанне арганізатарам і ўдзельнікам Міжнароднага кангрэсу праваслаўнай духоўнасці. Форум праходзіць у Італіі штогадова пры падтрымцы Праваслаўных Цэркваў.

У спецыяльнай тэлеграме, падпісанай кардыналам Дзяржсакратаром, Папа заклікаў паглыбляць духоўныя скарбы, якія аб’ядноўваюць католікаў і праваслаўных, каб быць пераканаўчымі сведкамі евангелля жыцця і даваць чалавецтву надзею ў пошуках сапраўдных адказаў.

З 4 па 6 верасня ў італьянскім манастыры ў Бозэ ў 25-ы раз праходзіць штогадовы Міжнародны кангрэс праваслаўнай духоўнасці. Традыцыйная сустрэча сёлета прысвечана тэме “Пакліканыя да жыцця ў Хрысце”. У ёй прымаюць удзел члены практычна ўсіх Праваслаўных Цэркваў і навукоўцы з усяго свету.

Удзельнікі маюць намер даследаваць сэнс чалавечага і хрысціянскага паклікання ў Касцёле і ў свеце сёння. У фазе дэзарыентацыі і крызісу на культурным, палітычным і сацыяльным узроўнях канферэнцыя накіравана на вывучэнне каранёў паклікання кожнага чалавека да цалкам асэнсаванага жыцця ў адносінах да іншых. Даклады канферэнцыі, якія пераасэнсоўваюць багатую і шматгранную традыцыю хрысціянскага Усходу, прапануюць важную магчымасць для разважанняў аб фундаментальным экзістэнцыяльным выбары, - паведамляюць арганізатары.

Кляштар у Бозэ адрозніваецца адкрытасцю на дыялог з Цэрквамі Захаду і Усходу; ён стварыў цэлую сетку плённых экуменічных кантактаў. Бозэ – гэта адзінае месца, дзе сустракаюцца прадстаўнікі амаль усіх Праваслаўных Цэркваў: такім чынам, ён садзейнічае таксама адзінству ўнутры праваслаўя.

Навіна ў фармаце аўдыё
05 верасня 2019, 13:28