Пантыфік да новых біскупаў: быць хлебам, паламаным для свету
Аўдыенцыя адбыла 12 верасня 2019 г. у Ватыкане. У ёй прымалі ўдзел 105 іерархаў, якія атрымалі біскупскую сакру на працягу апошніх дванаццаці месяцаў.
Святы Айцец заклікаў сваіх гасцей дбаць пра ўмацаванне асабістай блізкасці з Панам. Тоеснасць біскупа заключаецца ва ўсведамленні сябе “хлебам, паламаным дзеля жыцця свету”. Па гэтай прычыне, блізкасць да людзей з’яўляецца не “апартуністычнай стратэгіяй”, але “важнейшай умовай”, дадаў Папа.
, - сказаў Францішак.
Пантыфік заклікаў новых біскупаў быць будаўнікамі адзінства, весці сціплы лад жыцця, несці дапамогу канкрэтным, а не абстрактным людзям і сацыяльным групам, быць пастырамі, якія не задавальняюцца “фармальнай прысутнасцю, планавымі сустрэчамі і выпадковымі дыялогамі”.
Папа пажадаў, каб біскупы не акружалі сябе кар’ерыстамі – лакеям і асобамі, якія заўсёды кажуць “так”; каб больш часу прысвячалі людзям, а не пісьмоваму сталу. Асаблівым чынам Францішак нагадаў пра абавязак біскупа быць блізкім да святароў.