Пошук

1568282517980.JPG

Пантыфік да новых біскупаў: быць хлебам, паламаным для свету

Быць каналамі паміж Езусам і людзьмі, заклікаў Папа новых біскупаў, якія прымалі ўдзел у фармацыйным курсе, арганізаваным дзвюма ватыканскімі Кангрэгацыямі: па справах біскупаў і Усходніх Касцёлаў.

Аўдыенцыя адбыла 12 верасня 2019 г. у Ватыкане. У ёй прымалі ўдзел 105 іерархаў, якія атрымалі біскупскую сакру на працягу апошніх дванаццаці месяцаў.

Святы Айцец заклікаў сваіх гасцей дбаць пра ўмацаванне асабістай блізкасці з Панам. Тоеснасць біскупа заключаецца ва ўсведамленні сябе “хлебам, паламаным дзеля жыцця свету”. Па гэтай прычыне, блізкасць да людзей з’яўляецца не “апартуністычнай стратэгіяй”, але “важнейшай умовай”, дадаў Папа.

“[Езусу падабаецца набліжацца да сваіх братоў з нашай дапамогай, з дапамогай нашых рук, якія нясуць ласкавасць і суцяшэнне; з дапамогай нашых слоў, якія прамаўляем, каб намашчаць Евангеллем свет, а не саміх сябе; з дапамогай нашага сэрца, калі яно напаўняецца трывогай і радасцю за братоў...]”

, - сказаў Францішак.

Пантыфік заклікаў новых біскупаў быць будаўнікамі адзінства, весці сціплы лад жыцця, несці дапамогу канкрэтным, а не абстрактным людзям і сацыяльным групам, быць пастырамі, якія не задавальняюцца “фармальнай прысутнасцю, планавымі сустрэчамі і выпадковымі дыялогамі”.

Папа пажадаў, каб біскупы не акружалі сябе кар’ерыстамі – лакеям і асобамі, якія заўсёды кажуць “так”; каб больш часу прысвячалі людзям, а не пісьмоваму сталу. Асаблівым чынам Францішак нагадаў пра абавязак біскупа быць блізкім да святароў.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 верасня 2019, 14:17