Пошук

1567869518154.jpg

Пантыфік да моладзі: Бог “не хоча самотных авантурыстаў”

Мы можам “згубіцца” і ганяцца за ілюзіямі, якія абяцаюць і зачароўваюць несапраўднай, хуткай, лёгкай і непасрэднай радасцю, але ў канчатковым выніку пакідаюць сэрцы, вочы і душу напаўдарозе, - заўважаў Папа.

7 верасня 2019 г. ён сустрэўся з мадагаскарскай моладдзю на малітоўнай Вігіліі і падзяліўся сваімі разважаннямі пра пакліканне і місію маладосці.

Францішак працягнуў: гэтыя ілюзіі, якія падманваюць маладога чалавека абяцаннямі, абязбольваюць, пазбаўляюць жыццёвай сілы і радасці, праз што замыкаюць яго ў коле і вядуць да бязвыхаднасці і поўнай горычы.

Горыч заключацца ў перакананні, што нічога не можна змяніцца і ніхто нічога з гэтым не зробіць. “А Хрыстус кажа: не, гэта не так! Ён жыве і хоча, каб вы таксама жылі, дзелячыся ўсімі Яго дарамі і харызмай, Яго пошукам і навыкамі. Пан кліча нас па імені і кажа: “Ідзі за Мною!”. Не для таго, каб ганяцца за ілюзорным, але каб ператварыць кожнага з нас у вучня-місіянера тут і зараз”, - патлумачыў Пантыфік.

Францішак звярнуў увагу, што менавіта Езус першы адкідае ўсе галасы, якія спрабуюць “усыпіць, прыручыць, абязболіць ці маўчаць, каб не шукаць новых перспектыў”. “З Ім заўсёды адкрываюцца новыя перспектывы. Ён хоча змяніць усіх нас і зрабіць наша жыццё місіяй. Але патрабуе ад нас не баяцца павымазваць рук”, - дадаў Папа.

Пантыфік патлумачыў моладзі: “Хрыстус першы, хто давярае вам і заклікае вас давяраць сабе, сваім шматлікім здольнасцям і навыкам. Ён заклікае вас быць адважнымі, аб’яднацца з Ім, напісаць самую прыгожую старонку вашага жыцця, пераадолець апатыю і прапанаваць хрысціянскі адказ на многія праблемы, з якімі вам давядзецца сутыкнуцца. Пан запрашае вас быць будаўнікамі будучыні. (...) Я прашу і заклікаю вас задаць сабе пытанне: ці можа Ён разлічваць на вас?”.

Пры гэтым Францішак заўважыў, што Бог “не хоча самотных авантурыстаў”, “Ён даручае нам задачу, але не адпраўляе нас у адзіночку на лінію фронту”. “Мы запрошаны адкрыць аблічча Езуса ў тварах іншых людзей: па-сямейнаму атрымліваць асалоду ад веры, ствараючы братэрскія сувязі, удзельнічаючы ў жыцці групы ці руху і заахвочваючы сябе ісці агульным шляхам у салідарнасці”, - сказаў Папа. На яго думку, “у супольнасці мы можам навучыцца распазнаваць маленькія штодзённыя цуды і знаходзіць сведчанні таго, як прыгожа ісці за Езусам і любіць яго”.

Францішак даверыў жыццё кожнага з маладых людзей, іх сем’і і сяброў, Найсвяцейшай Панне і пажадаў, каб Мадагаскар стаў зямлёй, пра якую марыць Бог.

07 верасня 2019, 17:50