Cerca

Vatican News

9-гадзінны візіт Францішка на Маўрыкій

9 верасня 2019 г. Папа прыбыў на Маўрыкій. Пасля двухгадзіннага палёту, самалёт з Папам на борце прызямліўся ў міжнародным аэрапорце сталіцы краіны, Порт-Луі. Дэвіз 9-гадзіннага візіту – “Пілігрым міру”.

На лётным полі Пантыфіка вітаў прэм’ер-міністр Правінд Джагнот. Пасля гімнаў Ватыкану і Маўрыкія, Францішак прывітаў прадстаўнікоў улады і маўрытанскае духавенства на чале з біскупам Порт-Луі, кардыналам Марысам П’я.

Папу, у прыватнасці, суправаджалі кардыналы: Пьетра Паралін – Дзяржаўны сакратар Яго Святасці, і Анжэла Бэчу – прэфект Кангрэгацыі па справах кананізацыі, а таксама арцыбіскуп Пол Рычард Галахер – сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі.

З аэрапорта Святы Айцец адразу накіраваўся да статуі Марыі Каралевы Міру, дзе ўзначаліў св. Імшу. Там жа ў 1989 г. Эўхарыстыю цэлебраваў св. Ян Павел II. У літургіі прынялі ўдзел каля 100 тыс. вернікаў, сярод якіх былі не толькі жыхары Маўрыкія, але і прадстаўнікі іншых Маскарэнскіх астравоў, што належаць да Маўрытаніі. Св. Імшу канцэлебравалі іншыя тры кардыналы, восем біскупаў і каля ста святароў. Эўхарыстыю ўпрыгожыў спевам хор з 200 выканаўцаў. Больш за 2,5 тыс. добраахвотнікаў удзельнічалі ў арганізацыі папскага візіту.

Навіна ў фармаце аўдыё
09 верасня 2019, 11:30