Св. Аўгустын. Ілюстрацыйнае фота Св. Аўгустын. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак: традыцыя – гарантыя будучыні

Адарванне ад каранёў дзеля таго, каб быць сучаснымі – гэта самазабойства. Каб прамаўляць да сэрца людзей нашага часу трэба трымацца традыцыі сапраўднага хрысціянскага сведчання, перакананы Папа.

12 верасня 2019 г. Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Клементыйскай зале ватыканскага Апостальскага палацу членаў Ордэна Аўгустыніянаў Босых. Нагодай для сустрэчы стаў генеральны капітул гэтай манаскай супольнасці, які праходзіць у Рыме.

Папа назваў св. Аўгустына “гігантам хрысціянскай думкі”, які не закрыўся ў даляглядзе свайго розуму, але “застаўся адкрытым на Божы народ і братоў, якія падзялялі з ім жыццё ў супольнасці”. Пантыфік заклікаў аўгустыніянаў наследаваць прыклад свайго заснавальніка, чэрпаючы з малітвы і распазнання “жыццядайныя сокі для прысутнасці ў Касцёле і свеце”. 

Папа падчас аўдыенцыі для Ордэна Аўгустыніянаў Босых
Папа падчас аўдыенцыі для Ордэна Аўгустыніянаў Босых

“Некаторыя думаюць, што для таго, каб быць сучаснымі, трэба адарвацца ад каранёў, але гэта з’яўляецца крахам, бо карані, традыцыя – гэта гарантыя будучыні”, - падкрэсліў Святы Айцец. 

Паводле Францішка, малітва і пакаянне не перастаюць быць галоўнымі стаўпамі, на якіх трымаецца хрысціянскае сведчанне. Гэта сведчанне ў некаторых кантэкстах павінна ісці супраць плыні, суправаджацца пакорай і міласэрнай любоўю, быць здольным прамаўляць да сэрцаў людзей нашага часу, падкрэсліў Папа.

Рэпартаж з аўдыенцыі для аўгустыніянаў босых
Навіна ў фармаце аўдыё
12 верасня 2019, 13:01