Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Абвешчана тэма паслання Папы на Сусветны дзень камунікацыі

28 верасня 2019 г. у Ватыкане была абвешчана тэма паслання Францішка на 54-ы Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі. Ён будзе адзначацца ў Касцёле 24 мая 2020 г.

Тэма дакументу: “І каб ты распавядаў...” (Зых 10,2). Жыццё становіцца гісторыяй”. Яна грунтуецца на фрагменце з кнігі Зыходу, у якім Бог заклікае Майсея распавядаць пра цуды, якія Ён учыніў для ізраільскага народу, каб яны заставаліся ў памяці людзей.

Францішак шмат разоў падкрэсліваў, што памяць павінна быць “дынамічнай рэальнасцю”. Дзякуючы ёй з пакалення ў пакаленне перадаюцца гісторыі, спадзяванні, мары і досвед.

Заяўленай тэмай Папа звяртае ўвагу на тое, што кожны аповед грунтуецца на жыцці, на сустрэчы з іншым. Камунікацыя, у сваю чаргу, паклікана злучыць паміж сабой памяць і жыццё. Сіла гісторыі выражаецца ў яе здольнасці выклікаць перамены. Узорны аповед мае пераўтваральную сілу, напрыклад, калі мы сустракаемся з апісаннем жыцця святых, сведчаннем мучанікаў.

Святы Айцец заклікае, мець у камунікацыі прыладу для будавання мастоў, яднання, дзялення прыгажосцю братэрства ў наш час, які характарызуецца канфліктамі і падзеламі.

Навіна ў фармаце аўдыё
28 верасня 2019, 12:06