Ахвяры паводкі на поўдні Кітая Ахвяры паводкі на поўдні Кітая 

Пантыфік моліцца за ахвяр стыхійных бедстваў у Паўднёвай Азіі

Папа запэўніў у малітве за ахвяр стыхійных бедстваў, выкліканых мусоннымі дажджамі ў Паўднёвай Азіі. Адмысловы заклік ён скіраваў падчас малітвы “Анёл Панскі”, 15 жніўня 2019 г. у Ватыкане.

“Выказваю маю блізкасць народам розных краін Паўднёвай Азіі, якія сур’ёзна пацярпелі ад мусонных дажджоў. Малюся за ахвяр і абяздоленых, за ўсе сем’і, якія засталіся без даху над галавой. Няхай Пан дасць сілы ім і тым, хто аказвае ім дапамогу”, - сказаў Францішак.

Моцныя ліўні, якія абрынуліся на поўдзень азіяцкага кантынента, справакавалі разліў рэк, паводкі і апоўзні, прымусіўшы мільёны людзей пакінуць свае дамы. Паведамляецца пра сотні загінулых ў Індыі, М’янме, Непале, Бангладэш і Пакістане.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 жніўня 2019, 12:24