Пошук

Св. Ян Марыя Віянэй Св. Ян Марыя Віянэй 

Папа: св. Ян Віянэй – прыклад дабрыні і любові для святароў

Папа пажадаў, каб прыклад св. Яна Марыі Віянэя дапамог адкрыць прыгажосць і важнасць святарства. Адмысловы заклік ён скіраваў пасля малітвы “Анёл Панскі”, 4 жніўня 2019 г. у Ватыкане.

“160 гадоў, у гэты самы дзень, паміраў святы пробашч з Арс, прыклад дабрыні і любові для ўсіх святароў. У гэту важную дату, я пажадаў скіраваць ліст да святароў ва ўсім свеце, каб падтрымаць іх у вернасці місіі, да якой Пан іх паклікаў. Няхай сведчанне гэтага святара, пакорнага і цалкам адданага свайму народу, дапаможа нанова адкрыць прыгажосць і важнасць святарскага служэння ў сучасным грамадстве”, - сказаў Папа.

Св. Ян Марыя Віянэй на працягу 41 года быў святаром у вёсцы Арс, размешчанай на поўдні Францыі, у 30 км ад Ліёна. У 1925 г. Пій ХІ кананізаваў яго, а яшчэ праз чатыры гады абвясціў яго апекуном усіх пробашчаў у свеце.

Навіна ў фармаце аўдыё
04 жніўня 2019, 13:29