Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік пажадаў вернікам добрага летняга адпачынку

Папа скарыстаўся магчымасцю жнівеньскай сустрэчы з вернікамі на агульнай аўдыенцыі, каб пажадаць усім добрага летняга адпачынку, праведзенага ў лучнасці з Богам.

“Браты і сёстры, жадаю вам добрых летніх канікулаў. Няхай яны стануць для вас магчымасцю не толькі адпачыць, але і ажывіць адносіны любові з Богам і з людзьмі. Не грэбуйце штодзённай малітвай, удзелам у нядзельнай Эўхарыстыі і дзяленнем часу з іншымі. Задумайцеся над прыгажосцю стварэння, услаўляючы ўсемагутнасць, мудрасць і любоў Створцы. Няхай яго благаслаўленне пастаянна суправаджае вас!”, - сказаў Францішак 7 жніўня 2019 г. сабраным на плошчы св. Пятра.

Навіна ў фармаце аўдыё
07 жніўня 2019, 11:57