Папа і прадстаўнік фонду "Дапамога Касцёлу ў патрэбе" Папа і прадстаўнік фонду "Дапамога Касцёлу ў патрэбе" 

Святы Айцец благаславіў ружанцы для сірыйскіх католікаў

Францішак благаславіў ружанцы, прызначаныя для сірыйскіх католікаў. Ён зрабіў гэта падчас малітвы “Анёл Панскі”, якая 15 жніўня 2019 г. прайшла ў Ватыкане.

“Прашу вас далучыцца ў малітве да жэсту, які збіраюся ўчыніць: я благаслаўлю вялікую колькасць ружанцаў, прызначаных для нашых сірыйскіх братоў. Па ініцыятыве асацыяцыі “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”, манахіні-кармэлітанкі ў Бэтлееме зрабілі каля шасці тысяч ружанцаў. Сёння, у гэтае вялікае марыйнае свята, я іх благаслаўлю, а затым яны будуць раздадзены ў каталіцкіх супольнасцях Сірыі на знак маёй блізкасці, асабліва да сем’яў, якія згубілі кагосьці па прычыне вайны. Малітва з верай – моцная! Будзем працягваць маліцца на ружанцы за мір на Блізкім Усходзе і ва ўсім свеце”, - заклікаў Папа.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 жніўня 2019, 12:13