Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец сустрэнецца з еўрапейскімі скаўтамі

Папа прыме ў Ватыкане скаўтаў. Аўдыенцыя пройдзе ў рамках сустрэчы “Euromoot-2019”, у якой будуць прымаць удзел члены скаўцкага руху ва ўзросце ад 16 да 21 гадоў.

Сёлетні “Euromoot” пройдзе з 27 ліпеня па 3 жніўня 2019 г. На яго збяруцца каля 5 тыс. падлеткаў з дваццаці краін Еўропы.

На працягу першых пяці дзён форума юнакі і дзяўчаты будуць пілігрымаваць па месцах, звязаных з жыццём св. Паўла, св. Францішка Асізскага, св. Бэнэдыкта Нурсійскага, святых Кірыла і Мятода, св. Катарыны Сіенскай і іншых. Вандроўкі будуць праходзіць у розных абласцях Італіі – Умбрыі, Абруца, Таскане і Лацыё. У кожную з скаўцкіх груп будзе ўваходзіць па 30-50 чалавек, прадстаўнікоў некалькіх нацыянальнасцей.

У рамках другога этапу сустрэчы – з 1 па 2 жніўня – усе яе ўдзельнікі збяруцца ў чатырох пунктах у ваколіцах Рыма, дзе будуць мець магчымасць падзяліцца досведам, распавесці пра асаблівасці скаўцкіх традыцый у сваіх краінах, паслухаць даклады на гістарычную і духоўную тэматыку, атрымаць новыя веды і навыкі.

Кульмінацыяй скаўцкага форума стане аўдыенцыя ў Святога Айца. Яна пройдзе 3 жніўня ў ватыканскай Зале Паўла VI. Пасля сустрэчы з Пантыфікам юнакі і дзяўчаты прымуць удзел у Эўхарыстыі, якую ў базыліцы св. Пятра для іх будзе цэлебраваць італьянскі кардынал Анджэла Баньяска.

Навіна ў фармаце аўдыё
17 ліпеня 2019, 15:26