Пошук

Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец напісаў ліст Прэзідэнту Сірыі

Кардынал Пітэр Тарксан, прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, сустрэўся з Прэзідэнтам Сірыі Башарам Асадам і ўручыў яму ліст ад Папы.

Сустрэча адбылася раніцай 22 ліпеня 2019 г. у Дамаску. Кардынала Тарксана суправаджаў Апостальскі нунцый у Сірыі, кардынал Марыё Дзэнары, і падсакратар Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, мансеньёр Нікола Рыкардзі.

Кардынал-прэфект “уручыў кіраўніку дзяржавы ліст, скіраваны да яго Святым Айцом, які выражае глыбокую заклапочанасць гуманітарнай сітуацыяй у Сірыі, асабліва драматычным становішчам грамадзянскага насельніцтва Ідліба”, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 ліпеня 2019, 10:57