Пошук

switzerland-vatican-pope-trip-1529579348662.jpg

Папскі педыятрычны шпіталь пашырае міжнароднае супрацоўніцтва

Лячэнне дзяцей з сардэчным захворваннямі, фармацыя ўрачоў і абмен ведамі – галоўныя мэты Мемарандума аб паразуменні, падпісанага ватыканскім педыятрычным шпіталём “Bambino Gesu” і Эквадорам.

“Мы наследуем дух Евангелля і вучэнне папы Францішка”, - падкрэсліла ў каментары для Vatican News Марыэла Энак, дырэктар ватыканскай педыятрычнай установы. Паводле яе, гэты прынцып кіруе імкненнем дапамагаць бедным краінам у навуковых даследаваннях і фармацыі медыцынскіх работнікаў.

“Мы не маем магчымасці будаваць новыя бальніцы. Тое, што мы дорым, гэта не грошы, а нашы веды. Мемарандум з Эквадорам – першы крок для таго, каб даць старт навуковым і медыцынскім праграмам. Сярод тэм, які знаходзяцца ў цэнтры ўвагі – аўтызм. У Эквадоры прыкладаецца шмат намаганняў для інтэграцыі дзяцей з кагнітыўнымі парушэннямі”, - дадала Мануэла Энак.

Мемарандум аб паразуменні быў падпісаны 10 ліпеня 2019 г. у рамках афіцыйнага візіту ў педыятрычную клініку “Bambino Gesu” першай ледзі Эквадора, Расіі Ганзалес Навас.

Рэпартаж з цырымоніі падпісання Мемарандума аб паразуменні

Аналагічная дамова была заключана 4 ліпеня 2019 г. паміж “Bambino Gesu” і Міністэрствам аховы здарояў Расіі. Яна прадугледжвае ўмацаванне двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя і навуковых даследаванняў, абмен вопытам у галіне аказання медыцынскай дапамогі.

Шпіталь “Bambino Gesu” быў заснаваны ў 1869 г. для лячэння бедных дзяцей у Рыме. Гэта была першая дзіцячая клініка ў Італіі. У 1924 г. яна была перададзена пад кіраванне Святога Пасаду і ў цяперашні час знаходзіцца пад асабістым патранатам Папы. Бальніца з’яўляецца вядучай педыятрычнай установай Італіі і адным з лепшых цэнтраў дзіцячай транспланталогіі ў Еўропе.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 ліпеня 2019, 11:35