Пошук

Vatican News
Папа падчас малітвы "Анёл Панскі" Папа падчас малітвы "Анёл Панскі"   (ANSA)

Папа перад “Анёл Панскі”: міласэрнасць – вялікая запаведзь Бога

Міласэрнасць з’яўляецца вялікай запаведдзю Бога, падкрэсліў Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 14 ліпеня 2019 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

Прапануем вашай увазе поўны тэкст медытацыі Папы:

“Сёння Евангелле распавядае славутую прыпавесць пра “добрага самараніна” (пар. Лк 10, 25-37). На пытанне настаўніка закону, адносна таго, што трэба для атрымання вечнага жыцця, Езус заклікаў яго шукаць адказ у Святым Пісанні: “Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсёй моцаю тваёй, і ўсім розумам тваім, і бліжняга свайго, як самога сябе” (Лк 10, 27). Аднак існавалі розныя інтэрпрэтацыі таго, каго трэба лічыць “бліжнім”. Таму гэты чалавек спытаўся яшчэ: “А хто мой бліжні?” (Лк 10, 29). Тады Езус адказаў прыпавесцю,прыгожая прыпавесцю, узятую з Евангелля паводле Лукі. Яна стала прыкладнаю для хрысціянскага жыцця, пакінула нязмыўны след у гісторыі Касцёла і чалавецтва.

Героем кароткага расповеду з’яўляецца самаранін, які сустрэў на дарозе чалавека, якога абрабавалі і збілі разбойнікі, і паклапаціўся пра яго . Вядома, што яўрэі ставіліся з пагардай да самаран, лічылі іх чужымі выбранаму народу. Таму не выпадкова, што Езус абраў менавіта самараніна ў якасці добрага персанажу прыпавесці. Такім чынам Ён хацеў стаць вышэй за прадузятасць, паказваючы, што таксама і чужынец, нават які не ведае сапраўднага Бога і не наведвае Яго святыню, здольны паводзіць сябе паводле Яго волі, адчуваць спагаду да брата ў патрэбе і дапамагаць яму ўсімі сродкамі, якія меў у распараджэнні.

Па той самай дарозе перад самаранінам ужо праходзілі святар і левіт – асобы, якія прысвяцілі сябе Божаму культу. Убачыўшы беднага чалавека, які ляжаў на зямлі, яны, аднак, пайшлі далей, не затрымаўшыся, верагодна, каб не забрудзіцца яго крывёю. Яны аддалі перавагу чалавечаму правілу, звязанаму з культам, а не вялікай запаведзі Бога, Які ў першую чаргу прагне міласэрнасці.

Таму Езус прапануе ў якасці прыкладу самараніна, таго, які не верыў. Таксама і мыпадумаем пра гэтых людзей, якіх ведаем, агностыкаў, якія чыняць дабро. Езус адбраў як прыклад кагосці, хто не быў веруючым чалавекам. І гэты чалавек любячы брата як самога самога, паказвае, што ўсім сэрцам і усімі сіламі любіць Бога, і адначасова выяўляе сапраўдную рэлігійнасць і паўнату чалавечнасці.

Расказаўшы прыпавесць, Езус зноў звярнуўся да кніжніка, што спытаў ў Яго: “Хто мой бліжні?”, кажучы: “Хто з гэтых трох быў бліжнім таму, хто трапіў у рукі разбойнікаў?” (Лк 10, 36). Такім чынам Хрыстус пераварочвае пытанне свайго суразмоўцы , а таксама логіку ўсіх нас. Ён дае зразумець, што не мы, паводле нашых крытэрыяў, акрэсліваем, хто з’яўляецца, а хто не з’яўляецца нашым бліжнім, але чалавек, які знаходзіцца ў патрэбе, павінен прызнаць, хто з’яўляецца яго бліжнім, гэта значыць: “хто паступіў з ім міласэрна” (пар. Лк 10, 37). Быць здольным спачуваць: гэта ключ. Гэта наш ключ. Калі вы не адчуваеце спачування да патрабуючага чалавека, калі ваша сэрца не ўзрушаецца, то нешта не так. Будзьце ўважлівыя. Не трапляйце ў эгаістычную неадчувальнасць. Магчымасць спагады стала хрысціянскім крытэрам і нават вучэння Езуса. Сам Езус - гэта спачуванне Айца да нас. Калі ідзеш па вуліцы, бачыш бяздомнага які там ляжыць і ты праходзіце міма і не глядзіш на яго і думаеш, што гэта піяніца, спытай сябе ці тваё сэрца не зацвярдзела, не стала лёдам.

Такая выснова паказвае, што міласэрнасць да чалавека ў патрэбе, гэта сапраўднае аблічча любові. Так мы становімся сапраўднымі вучнямі Езуса і так выяўляецца аблічча Айца: “Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны” (Лк 6, 36). Такім чынам запаведзь любові да Бога і бліжняга становіцца адзіным і сапраўдным правілам жыцця.

Няхай Панна Марыя дапаможа нам зразумець і перш за ўсё жыць усё больш і больш непарушнай сувяззю, якая існуе паміж любоўю да Бога, нашага Айца, і канкрэтнай і шчодрай любоў’ю да нашых братоў”.

Пасля марыйнай малітвы Францішак прывітаў прысутных на плошчы св. Пятра вернікаў і ўдзяліў благаслаўленне.

Навіна ў фармаце аўдыё
14 ліпеня 2019, 13:43