Пошук

Папа Францішак і кароль Мухамед VI Папа Францішак і кароль Мухамед VI 

Пантыфік павіншаваў караля Марока з 20-годдзем уступлення на трон

Францішак даслаў тэлеграму каралю Марока Мухамеду VI бен аль Хасану, у якой павіншаваў манарха з 20-годдзем уступлення на трон. Гэта падзея шырока адзначалася 23 ліпеня 2019 г.

Пантыфік пажадаў, каб святкаванне 20-годдзя каранацыі, стала для мараканцаў “крыніцай новага натхнення” ва ўсіх сферах жыцця. Святы Айцец прыгадаў таксама пра свой нядаўні візіт у гэту паўночнаафрыканскую краіну, які адбыўся 30-31 сакавіка 2019 г.

“Прашу для Вашай Высокасці, Вашых супрацоўнікаў і ўсіх Вашых суграмадзян аб шчодрым Божым благаслаўленні”, - напісаў Святы Айцец.

Кароль Мухамед VI уступіў на трон 23 ліпеня 1999 г., пасля смерці свайго бацькі, караля Хасана ІІ. Ён з’яўляецца 23-м манархам з дынастыі Алавітаў.

Сакавіцкі візіт Пантыфіка ў Марока праходзіў па запрашэнні Мухамеда VI і мясцовых біскупаў. Падчас яго Папа і мараканскі кароль падпісалі сумесную дэкларацыю аб Іерусаліме, у якой заклікалі, каб гэты горад заставаўся месцам сустрэчы і мірнага суіснавання для прадстаўнікоў усіх рэлігій. Францішак стаў другім Наступнікам св. Пятра, які наведаў Марока. У 1985 г. візіт сюды здзейсніў св. Ян Павел ІІ.

Навіна ў фармаце аўдыё
31 ліпеня 2019, 10:15