Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік заклікаў маліцца за суддзяў

Святы Айцец абвясціў і патлумачыў сваю малітоўную інтэнцыю на ліпень. Адмысловы відэа-ролік быў распаўсюджаны ў інтэрнэце Сусветнай сеткай малітвы.

“Ад суддзяў залежаць рашэнні, якія маюць уплыў на правы і маёмасць людзей. Іх незалежнасць дазваляе захоўваць дыстанцыю ад фаварытызму і ціску, што могуць абумоўліваць рашэнні, якія яны павінны прымаць. Суддзі павінны наследаваць прыклад Езуса, Які ніколі не гандлюе праўдай”, - сказаў Папа.

“Будзем маліцца, каб людзі, адказныя за захаванне справядлівасці, кіраваліся сумленнасцю, і каб несправядлівасць, што існуе ў свеце, не мела за сабою апошняга слова”, агучыў сваю інтэнцыю Святы Айцец.

Відэа-ролік з інтэнцыяй Папы
Навіна ў фармаце аўдыё
04 ліпеня 2019, 16:00