Пошук

Высадка на Месяцы. 21 ліпеня 1969 г. Высадка на Месяцы. 21 ліпеня 1969 г.  

Францішак скіраваў зварот з нагоды 50-годдзя высадкі на Месяц

Пантыфік нагадаў пра 50-годдзе высадкі чалавека на месяц. З адмысловым заклікам ён звярнуўся падчас малітвы “Анёл Панскі”, якая 21 ліпеня 2019 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

“50 гадоў таму, нібыта ўчора, чалавек ступіў на Месяц, споўніўшы надзвычайную мару. Няхай упамін пра гэты вялікі крок для чалавецтва запаліць жаданне разам ісці наперад да яшчэ большых мэтаў: большай годнасці для слабых, большай справядлівасці паміж народамі, большай будучыні для нашага супольнага дому”, - сказаў Папа.

20 ліпеня 1969 г. у 20.17 па сярэднееўрапейскім часе ў рамках амерыканскай касмічнай місіі “Апалон-11” адбылася першая ў гісторыі чалавецтва высадка на Месяц. Праз некалькі гадзін капітан карабля, Ніл Армстранг, выйшаў з месячнага модуля і ступіў на паверхню натуральнага спадарожніка Зямлі. Гэта адбылося 21 ліпеня ў 02.56. Праз пятнаццаць хвілін да яго далучыўся другі астранаўт – Эдвін Олдрын. Трэці член касмічнай місіі – Майкл Колінз, чакаў іх на калямесяцавай арбіце.

Рэпартаж з плошчы св. Пятра ў Ватыкане
Навіна ў фармаце аўдыё
21 ліпеня 2019, 12:26