Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак прыняў пілігрымаў з Папуа-Новай Гвінеі

Пантыфік прыняў пілігрымаў з Папуа-Новай Гвінеі. Сустрэча адбылася раніцай 30 ліпеня 2019 г. у ватыканскі Доме св. Марты, рэзідэнцыі Святога Айца.

Вернікі прыбылі ў Ватыкан у суправаджэнні кс. Марціна Прада, місіянера з Таварыства Уцелаўлёнага Слова, які служыць у Папуа-Новай Гвінеі. “Падчас аўдыенцыі пілігрымы распавялі пра сітуацыю ў сваёй краіне і выканалі некалькі традыцыйных спеваў. На заканчэнне сустрэчы Папа благаславіў іх”, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Папа падчас сустрэчы з пілігрымамі з Папуа-Новай Гвінеі
Папа падчас сустрэчы з пілігрымамі з Папуа-Новай Гвінеі

У Папуа-Новай Гвінеі налічваецца каля 1,5 млн. католікаў. Гэта каля 35% насельніцтва. Евангелізацыя краіны праводзілася з ХVI ст., галоўным чынам місіянерамі з Партугаліі і Іспаніі.

Навіна ў фармаце аўдыё
30 ліпеня 2019, 13:58