Пошук

Удзельнікі 47-й сустрэчы Генеральных сакратароў еўрапейскіх епіскапатаў Удзельнікі 47-й сустрэчы Генеральных сакратароў еўрапейскіх епіскапатаў 

У Вялікабрытаніі прайшла сустрэча сакратароў епіскапатаў Еўропы

Іерархічнае і харызматычнае вымярэнне Касцёла – гэтай тэме была прысвечана 47-я сустрэча Генеральных сакратароў епіскапатаў Еўропы. Форум прайшоў 1-4 ліпеня 2019 г. у Бірмінгеме.

У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў сустрэчы быў дакумент Кангрэгацыі Веравучэння “Iuvenescit Ecclesia” аб адносінах паміж іерархічнымі і харызматычнымі дарамі ў жыцці і місіі Касцёла. Ён быў абнародаваны ў 2016 г.

Пра харызматычнае вымярэнне ў Касцёле сакратарам еўрапейскіх епіскапатаў распавяла Марыя Вочэ, старшыня руху Факаляраў. Яна заўважыў, што як іерархічныя, так і харызматычныя дары, маюць адну крыніцу – яны паходзяць ад Святога Духа.

Розныя рухі і супольнасці, якія ўзнікаюць у Каталіцкім Касцёле, павінны быць добра ўпісаны ва ўсю касцёльную структуру, да якой яны прыналежаць, і развіваць плённы ўзаемаабмен з усімі іншымі касцёльнымі рэальнасцямі, заўважыла Марыя Вочэ.

У той жа час, паводле яе слоў, важна, каб мясцовыя Касцёлы, дыяцэзіі і парафіі таксама былі адкрытымі на багацце і разнастайнасць харызматаў, якія нясуць з сабой рухі і супольнасці.

Таксама неабходна, каб рухі і супольнасці дзейнічалі не толькі ўнутры Касцёла, але былі скіраваны і вонкі, кожны згодна са сваімі асаблівасцямі, заўважыў старшыня Факаляраў.

Падчас сустрэчы звярталася ўвага на важнасць распазнання ў пытаннях, якія тычацца харызматычнага абнаўлення, а таксама ўвагі да культурных і агульнарэлігійных гарызонтаў.

У ходзе бірмінгемскай сустрэчы былі прадстаўлены справаздачы аб дзейнасці чатырох камісій Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы: па евангелізацыі і культуры, пытаннях сям’і і абароны жыцця, справах моладзі і сацыяльным душпастырстве.

Навіна ў фармаце аўдыё
08 ліпеня 2019, 12:35