Cerca

Vatican News
Адкрыццё першай зараднай станцыі для электрамабіляў у Ватыкане Адкрыццё першай зараднай станцыі для электрамабіляў у Ватыкане  (ANSA)

У Ватыкане з’явяцца 20 зарадных станцый для электрамабіляў

Губернатарат Дзяржавы Ватыкан і энергетычная кампанія Enel Х заключылі пагадненне на пастаўку і ўстаноўку зарадных станцый для электрамабіляў. Дамова была падпісана 10 чэрвеня 2019 г.

Плануецца, што ў грамадскіх зонах Ватыкана з’явяцца 20 пунктаў зарадкі электракараў, з якіх 12 ужо былі ўстаноўлены, а яшчэ восем знаходзяцца на стадыі пастаўкі. Станцыі маюць па два порты магутнасцю 22 кВт кожны, каб зараджаць два электрычныя транспартныя сродкі адначасова.

Пагадненне мае на мэце стварэнне належнай інфраструктуры для зарадкі электрамабіляў і стымуляванне супрацоўнікаў ватыканскіх структур да карыстання імі. Плануецца таксама абнаўленне электрычнымі і гібрыднымі аўтакарамі ватыканскага аўтапарку.

“Устаноўка першай зараднай інфраструктуры Enel X у Ватыкане дэманструе, наколькі важна даваць прыярытэт устойліваму развіццю і абароне навакольнага асяроддзя пры выбары розных спосабаў перамяшчэння”, - падкрэсліў Алесіа Тарэлі, кіраўнік Enel X Italy.

Ватыкан ужо даўно прыкладае намаганні, накіраваныя на стварэнне ўстойлівай экалагічнай абстаноўкі на сваёй тэрыторыі. У 2008 г. на даху Залы Паўла VI былі ўстаноўлены сонечныя батарэі, дзякуючы якім адбываецца ацяпленне, кандыцыяніраванне паветра і асвятленне вялізнага памяшкання, у якім Пантыфік часта сустракаецца з вернікамі. Электрамабілі ёсць у распараджэнні Ватыканскай жандармерыі, Ватыканскай пошты, некаторых структур Рымскай курыі.

Навіна ў фармаце аўдыё
14 чэрвеня 2019, 10:22