Папа ў Камерына. Ілюстрацыйнае фота Папа ў Камерына. Ілюстрацыйнае фота 

Папа падчас “Анёл Панскі” заклікаў да еднасці на дарозе веры

Ісці ў еднасці і радасці па дарозе хрысціянскай веры, заклікаў Францішак каталіцкую супольнасць горада Камерына ў італьянскім рэгіёне Марке, дзе знаходзіцца з аднадзённым візітам.

16 чэрвеня 2019 г., ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, адразу пасля св. Імшы, Папа ўзначаліў супольную малітву “Анёл Панскі”, якой папярэднічала яго кароткая медытацыя.

Святы Айцец прывітаў усіх прысутных вернікаў, а таксама “хворых, пажылых, зняволеных і ўсіх, хто па радыё і тэлебачанні духоўна далучаецца” да супольнай малітвы.

“Будзьце здольныя ісці з’яднаныя і радасныя па дарозе веры, надзеі і міласэрнасці, верныя шматлікім сведчанням святасці, на якія багатая ваша зямля. Між іншым, думаю пра св. Венанцыя, св. Северына, св. Ансавіна, св. Мікалая Таленційскага, св. Пацыфіка і пра бл. Камілу да Варана. Думаю таксама пра мноства “святых па суседству”, не беатыфікаваных і не кананізаваных, але якія падтрымалі і перамянілі сем’і і супольнасці моцай свайго хрысціянскага жыцця”, - сказаў Францішак.

Пасля гэтых слоў ён запрасіў прысутных вернікаў да малітвы “Анёл Панскі”, даручыўшы “усю дыяцэзіяльную супольнасць Найсвяцейшай Дзеве Марыі”, якую ўшаноўваюць у шматлікіх мясцовых санктуарыях і заклікаюць асабліва як Святую Марыю ў Дарозе. “Няхай Яна, якая сваёй матчынай прысутнасцю ажывіла першую супольнасць паслядоўнікаў Езуса, дапаможа сучаснаму Касцёлу даваць добрае сведчанне Евангелля”, - заклікаў Пантыфік.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 чэрвеня 2019, 12:16