Пошук

Vatican News
На Сусветных днях моладзі ў Панаме. Ілюстрацыйнае фота На Сусветных днях моладзі ў Панаме. Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Пантыфік да моладзі: вы патрабуеце адно аднаго, каб змяніць свет

Папа сустрэўся з удзельнікамі ХVI Міжнароднага моладзевага форуму, арганізаванага Дыкастэрыяй па справах свецкіх, сям’і і жыцця. Ён быў прысвечаны падвядзенню вынікаў Сінода 2018 года.

“Дарагія маладыя людзі, дазвольце мне яшчэ раз сказаць вам: вы – сёння Бога, сёння – Касцёла. Касцёл патрабуе вас, каб быць цэласным. Як Касцёл, вы – цела ўваскрослага Пана, якое прысутнічае ў свеце. Я хацеў бы, каб вы заўсёды памяталі, што з’яўляецеся членамі аднаго цела. Вы з’яўляецеся часткай адзін аднаго; самі па сабе вы не зможаце жыць. Вы патрабуеце адно аднаго, калі хочаце змяніць сітуацыю ў свеце, які імкнецца да разрозненасці. Толькі калі мы падарожнічаем разам, мы будзем сапраўды моцнымі. З Хрыстом, Хлебам Жыцця, Які дае нам сілы для падарожжа, давайце будзем несці Яго агонь, каб асвятліць цемру гэтага свету!”, - сказаў Францішак 22 чэрвеня 2019 г. у Ватыкане.

Папа нагадаў сваім гасцям, што наступныя міжнародныя Сусветныя дні моладзі пройдуць у Лісабоне ў 2022 г. Тэмай была абрана цытата з пачатку Евангелля св. Лукі: “Марыя ў тыя дні паспяшыла” (1, 39). Ён заклікаў іх у бліжэйшыя два гады падумаць над двума фразамі: “Малады чалавек, кажу табе, устань!” (пар. Лк 7, 14; Christus vivit, 20) і “Устань! Зраблю цябе слугою і сведкам таго, што ты бачыў і што Я адкрыю табе” (пар. Дз 26, 16).

Навіна ў фармаце аўдыё
22 чэрвеня 2019, 12:59