“У наступную суботу, 8 чэрвеня, будзе адзначацца пятая гадавіна сустрэчы Прэзідэнтаў Ізраіля і Палестыны са мной і Патрыярхам Барталамеем, якая прайшла тут, у Ватыкане. У 13.00 мы запрошаны прысвяціць “хвіліну для міру” – малітвы для вернікаў, рэфлексіі для тых, хто не верыць; усе разам – на карысць больш братэрскага свету. Дзякую Міжнароднай “Каталіцкай акцыі” за гэту ініцыятыву”, - сказаў Папа.
Беспрэцэдэнтная малітва за мір, у якой разам з Францішкам і Барталамеем І прынялі ўдзел Прэзідэнт Ізраіля Шымон Пэрэс і Прэзідэнт Палестыны Мухмуд Абас прайшла 8 чэрвеня 2014 г. у Ватыканскіх садах.