Пошук

Vatican News

Пантыфік маліўся ля рэліквій румынскага біскупа-мучаніка

Францішак пачаў свой візіт горад Ясы з наведвання мясцовага катэдральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы. Гэта адбылося 1 чэрвеня 2019 г. у рамках яго падарожжа ў Румынію.

Вітаючы шматлікіх вернікаў, якія сабраліся ў храме, Папа накіраваўся да галоўнага алтара, дзе дыякан і пажылы святар уручылі яму запаленую свечку – сімвал нязгаснай веры. Святы Айцец паставіў яе ля рэліквій бл. Антона Дуркавічы, біскупа Ясаў і мучаніка камуністычнага рэжыму ў Румыніі.

Біскуп Дуркавічы быў арыштаваны ў 1949 г. Праз два гады яго перавялі ў турму Сігета, на мяжы з Украінай. Распрануты дагала ў камеры без ацяплення, пазбаўлены ежы і вады, ён памёр праз тры месяцы і быў пахаваны ў брацкай магіле. Папа правёў перад яго рэліквіямі некалькі хвілін у маўклівай малітве.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 чэрвеня 2019, 17:23