Пошук

Папа вітае ўкраінскіх вайскоўцаў Папа вітае ўкраінскіх вайскоўцаў 

Францішак: няспынна малюся аб міры ва Украіне

22 мая 2019 г. Францішак скіраваў прывітанне да дэлегацыі ўкраінскіх вайскоўцаў, якія прынялі ўдзел у агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

“Шчыра вітаю ўкраінскіх пілігрымаў, і асабліва групу вайскоўцаў, якія бралі ўдзел у штогадовай Нацыянальнай вайсковай пілігрымцы ў Лурд. Няспынна малюся да Уваскрослага Пана, каб напоўніў сэрцы ўкраінцаў любоўю і мірам, і каб адарыў сваім супакоем усю краіну. Няхай Пан Бог благаславіць усіх вас”, - пажадаў Пантыфік.

Украінская дэлегацыя прымае ўдзел у Міжнародных вайсковых пілігрымках у марыйны санктуарый у французскім мястэчку Лурд з 1996 г. Пасля яе завяршэння, украінскія вайскоўцы традыцыйна здзяйсняюць візіт у Ватыкан, дзе бяруць удзел у агульнай аўдыенцыі са Святым Айцом.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 мая 2019, 11:14