Самалёт Airbus A321 італьянская авіякампаніі Alitalia з Пантыфікам на борце прызямліўся ў аэрапорце Скоп’е каля 8.00 па мясцовым часе. Ля трапу Святога Айца сустракаў Прэзідэнт Паўночнай Македоніі Георгэ Іванаў і Прэм’ер-міністр Зоран Заеў. Дзеці ў традыцыйных нацыянальных строях прывіталі высокага госця хлебам і соллю і ўручылі яму кветкі.
Пасля кароткіх перамоў у тэрмінале аэрапорту Святы Айцец аўтамабілем накіраваўся ў Прэзідэнцкі палац, дзе пройдзе афіцыйная цырымонія прывітання, сустрэча з кіраўнікамі дзяржавы, а таксама прадстаўнікамі ўладаў, грамадзянскай супольнасці і дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў балканскай краіне.