Пошук

Vatican News
Папа Францішак у аэрапорце Скоп'е Папа Францішак у аэрапорце Скоп'е  (ANSA)

Святы Айцец прыбыў у Паўночную Македонію

Папа пачаў другі этап свайго “балканскага” падарожжа. Раніцай 7 мая 2019 г. ён развітаўся з Балгарыяй і прыляцеў у Паўночную Македонію. Візіт у гэту краіну будзе працягвацца адзін дзень.

Самалёт Airbus A321 італьянская авіякампаніі Alitalia з Пантыфікам на борце прызямліўся ў аэрапорце Скоп’е каля 8.00 па мясцовым часе. Ля трапу Святога Айца сустракаў Прэзідэнт Паўночнай Македоніі Георгэ Іванаў і Прэм’ер-міністр Зоран Заеў. Дзеці ў традыцыйных нацыянальных строях прывіталі высокага госця хлебам і соллю і ўручылі яму кветкі.

Пасля кароткіх перамоў у тэрмінале аэрапорту Святы Айцец аўтамабілем накіраваўся ў Прэзідэнцкі палац, дзе пройдзе афіцыйная цырымонія прывітання, сустрэча з кіраўнікамі дзяржавы, а таксама прадстаўнікамі ўладаў, грамадзянскай супольнасці і дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў балканскай краіне.

Навіна ў фармаце аўдыё
07 мая 2019, 09:31