Пошук

Vatican News
Унебаўшэсце Пана. Ілюстрацыйнае фота Унебаўшэсце Пана. Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец пра Унебаўшэсце Пана: Езус не пакідае нас самотнымі

Заставацца ў сяброўстве з Езусам, Які ніколі не дазволіць нам адчуць сябе самотнымі ці пакінутымі, - заклікаў Францішак на заканчэнне агульнай аўдыенцыі 29 мая 2019 г. у Ватыкане.

“Заўтра мы будзем святкаваць Унебаўшэсце Пана Езуса. Нам, як і апосталам, сёння Пан паўтарае: “Не пакіну вас сіротамі, буду з усімі вамі навекі”. Калі будзеце сябрамі Езуса, Ён дазволіць спазнаць сваю прысутнасць у вашым жыцці і ніколі не будзеце адчуваць сябе самотнымі ці пакінутымі”, - запэўніў Францішак.

Урачыстасць Унебаўшэсця Пана адзначаецца на саракавы дзень пасля Вялікадня. Хрыстус пасля свайго ўваскрасення неаднаразова аб’яўляўся вучням, а на саракавы дзень на іх вачах узнёсся на неба з Аліўнай гары. Выраз “Унебаўшэсце Пана” паходзіць з апісання гэтага факту св. Лукой у Дзеях Апосталаў (пар. Дз 1, 9-11).

Навіна ў фармаце аўдыё
29 мая 2019, 12:12