Cerca

Vatican News
Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Святы Айцец: маліцца на Ружанцы і прасіць аб міры

Маліцца на Ружанцы і прасіць аб міры для ўсяго свету, заклікаў Францішак вернікаў падчас агульнай аўдыенцыі, якая 15 мая 2019 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

“Пазаўчора мы святкавалі ўспамін Маці Божай Фацімскай. 13 мая – гэта дзень, калі згадваецца яе першае аб’яўленне і замах на жыццё св. Яна Паўла ІІ. Будзем памятаць яго словы: “Ва ўсім, што адбылося, я бачыў... асаблівую апеку Марыі”. Будзем памятаць і словы Маці Божай: “Я прыйшла нагадаць чалавецтву, што трэба змяніць жыццё і не засмучаць Бога цяжкімі грахамі. Няхай людзі моляцца на Ружанцы і каяцца за свае грахі”. Давайце пачуем гэтую параду, просячы ў Марыі матчынай абароны, дару навяртання, духа пакаяння і міру для ўсяго свету”, - сказаў Папа.

Пантыфік нагадаў, што май у Касцёле прысвечаны асабліваму ўшанаванню Найсвяцейшай Панны Марыі. Ён заклікаў вернікаў наследаваць прыклад Маці Божай, застаючыся “мужнымі і здольнымі адкрываць сэрца перад Богам і братамі, каб станавіцца прыладай міласэрнасці і ласкавасці Бога”.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 мая 2019, 12:49