Пошук

Святы Айцец дазволіў на пілігрымкі ў Меджугор’е Святы Айцец дазволіў на пілігрымкі ў Меджугор’е  

Святы Айцец дазволіў на пілігрымкі ў Меджугор’е

Папа Францішак афіцыйна да сваю згоду на арганізаванне пілігрымак у Меджугор’е. Іх зараз могуць афіцыйна арганізаваць дыяцэзіі і парафіі, а не як раней яны маглі адбывацца толькі ў прыватнай форме.

Пра гэта заявіў 12 мая 2019 г. Апостальскі нунцый ў Босні і Герцагавіне, арцыбіскуп Луіджы Пецуто і спецыяльны Апостальскі візітатар, арцыбіскуп Генрык Хосэр. Як адзначыў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Алесандар Джызоці, гэта не азначае прызнання сапраўднасці магчымых аб’яўленняў.

Адказваючы на пытанні журналістаў кіраўнік Залы Друку патлумачыў, што рашэнне Папы вынікае з заклапочанасці пра тое, каб гэтыя пілігрымкі не былі інтэрпрэтаваныя як праверка сапраўднасці “вядомых падзей”, якія надалей патрабуюць даследавання з боку Касцёла. Таму трэба пазбегнуць, каб такія пілігрымкі не выклікалі блытаніны або двухсэнсоўнасці ў дактрынальным аспекце.

Алесандар Джызоці падкрэсліў, што гэтае рашэнне бярэ пад увагу натоўпы людзей, якія прыбываюць у Меджугор’е і багатыя плёны ласкі, якія там адбыліся.
Штогод у Меджугор’е прыбывае каля 2,5 млн. чалавек з усяго свету.

Навіна ў фармаце аўдыё

Ян Мойсік

12 мая 2019, 13:26