Папа Францішак і Архіепіскап Святаслаў Шаўчук. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак і Архіепіскап Святаслаў Шаўчук. Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік запрасіў украінскіх грэка-каталіцкіх іерархаў у Ватыкан

У далікатнай і складанай сітуацыі, у якой знаходзіцца Украіна, Папа вырашыў запрасіць у Рым Вярхоўнага Архіепіскапа, членаў Пастаяннага Сінода і Мітрапалітаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы.

Сустрэча адбудзецца 5-6 ліпеня 2019 г. У прымуць удзел кіраўнікі дыкастэрый Рымскай курыі, якія займаюцца пытаннямі, звязанымі з Украінай.

Такім чынам Святы Айцец пажадаў прадэманстраваць сваю блізкасць да Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, якая выконвае душпастырскае служэнне як на радзіме, так і ў многіх частках свету, паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.

Акрамя таго, гэта сустрэча стане чарговай магчымасцю глыбейшага знаёмства з жыццём і патрэбамі Украіны і вызначэння Грэка-Каталіцкай Царквой шляхоў больш плённага прапаведвання Евангелля, падтрымкі тых, хто пакутуе, садзейнічання міру, згодзе, супрацоўніцтва з Касцёлам лацінскага абраду і іншымі хрысціянскімі Цэрквамі і супольнасцямі.

Навіна ў фармаце аўдыё
04 мая 2019, 12:00